Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выбар мовы навучання і выхавання

Дата: 29 октября 2020 в 13:58, Обновлено 7 сентября 2021 в 12:57
<article>

МОВА НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ

Паважаныя бацькі!

ГУО "Яслі- сад № 25 г. Полацк " нагадвае, что згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская.

Таксама ў пункце 58 Палажэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц  некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”адзначана, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.  Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

  Ва ўстановах, якія працуюць на рускай мове, раз на тыдзень праводзіцца беларускамоўны дзень або заняткі па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін. Рэгулярна праходзяць тыдні беларускай мовы і культуры. Арганізацыя дзейнасці выхаванцаў па фарміраванні ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы разнастайная: гульні, заняткі,экскурсіі і мэтавыя прагулкі, сюжэтна-ролевыя, беларускія народныя рухомыя гульні, акцыі, чытанне мастацкай літаратуры, выставы фатаграфій, рэпрадукцый, прысвечаных Радзіме, гутаракі ў гонар Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, забавы. Вялікую каштоўнасць мае вучэбная праграмма дашкольнай адукацыі, у якой прапанаваны пералік мастацкіх твораў і дакладна акрэслены задачы па азнаямленні дзяцей розных узроставых груп з творамі мастацкай літаратуры.

Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове прапануем звяртацца да зазагадчыкы установы. 

</article>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.