МОВА НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ
Паважаныя бацькі!
ГУО "Яслі- сад № 25 г. Полацк " нагадвае, что згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская.
Таксама ў пункце 58 Палажэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”адзначана, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах. Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
Ва ўстановах, якія працуюць на рускай мове, раз на тыдзень праводзіцца беларускамоўны дзень або заняткі па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін. Рэгулярна праходзяць тыдні беларускай мовы і культуры. Арганізацыя дзейнасці выхаванцаў па фарміраванні ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы разнастайная: гульні, заняткі,экскурсіі і мэтавыя прагулкі, сюжэтна-ролевыя, беларускія народныя рухомыя гульні, акцыі, чытанне мастацкай літаратуры, выставы фатаграфій, рэпрадукцый, прысвечаных Радзіме, гутаракі ў гонар Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, забавы. Вялікую каштоўнасць мае вучэбная праграмма дашкольнай адукацыі, у якой прапанаваны пералік мастацкіх твораў і дакладна акрэслены задачы па азнаямленні дзяцей розных узроставых груп з творамі мастацкай літаратуры.
Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове прапануем звяртацца да зазагадчыкы установы.
</article>